Каталіцкія вернікі Чавус святкуюць урачысты ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім

У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, каталіцкія вернікі святкуюць урачысты ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім напярэдадні сваіх хросных пакут.

У Чавускім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла адбылася Святая Імша з гэтай вялікай нагоды.

Касцёл трактуе гэтую падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне наканаванага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста.

Сёння традыцыя прыносіць у храм галінкі вярбы, таксама і самі храмы ўпрыгожваюць зелянінай, прыпадабняючыся сучаснікам Госпада Ісуса Хрыста.

У гэты дзень яны клалі на дарогу, па якой ішоў месія, кветкі і галіны пальмы — менавіта з такімі ўшанаваннямі прынята было сустракаць цароў.

