Католікі Чавускага раёна святкуюць Вялікдзень



У Вялікую суботу у касцёле Найсвяцейшай Панны Маыі – Маці Касцёла прайлі царкоўныя ўрачыстасці, благаслаўленні агню і вады і набажэнства. У канцы службы адбываецца хрэсны ход, які суправаджаецца песнямі і малітвамі.
Перад велікодным Навячэр’ем ксёндз Андрэй запаліў Пасхал – свечку-факел, агонь якой нясе дабраславенне і лічыцца крыніцай Божага святла. Вернікі ад яе запалілі свае свечкі.
Адна з галоўных традыцый свята – велікодныя свечы і лампады. Каталікі вераць, што воск велікоднай свечкі валодае цудадзейнымі ўласцівасцямі, якія могуць абараніць ад уздзеяння злога духа. Такія ж уласцівасці прыпісваюць пасхальнай вадзе: людзі акрапляюць сваё жыллё, дадаюць у ежу і ўмываюць твар.
Пасля набажэнства адбылося асвячэнне велікодных страў.



