Усіх творчых людзей Чавускага раёна запрашаюць на “Вытокі творчасці”

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Вытокі творчасці” штогод праводзіцца ў нашым раёне пад эгідай прафсаюзных арганізацый.
30 красавіка ў Чавускім раённым доме культуры чакаюць людзей, для якіх творчасць з’яўляецца станам душы і патрэбай для самарэалізацыі.

Прадстаўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Чавускага раёна маюць магчымасць паказаць свае таленты ў дэкаратыўна-выяўленчым мастацтве, вакальным майстэрстве і дэкламацыі твораў мастацкай літаратуры.