Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Вытокі творчасці” адбыўся ў Чавусах

Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці “Вытокі творчасці” адбыўся ў Чавусах

28 красавіка прайшоў раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі горада і раёна “Вытокі творчасці”. Сёння сабраліся прадстаўнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў паспаборнічаць за званне лепшага. Тыя, хто добра спявае, чытае вершы, танчыць, спрабавалі сябя на сцэне. 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму кожнае выступленне было звязана з гэтай тэмай.

Мерапрыемства было прымеркавана да Свята працы, 1 мая, і праводзілася пад эгідай Раённага аб’яднання прафсаюзаў (яго старшыня Тамара Мацюліна ўзначальвала журы конкурсу). Таксама ў склад журы ўваходзілі: Наталля Кандраценка, галоўны спецыяліст аддзела ідыялагічнай працы, культуры і па справах моладзі, Інна Агагліева, намеснік дырэктара ДУК (ЦКС) Чавускага раёна, Маргарыта Жарыкава,  настаунік па класу харавых дысцыплін Дзіцячай школы мастацтваў.

І першымі, хто прадэманстраваў свае таленты, сталі калектыў РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ “Магілёўгаз” Чавускага раёна, якія цудоўна спявалі і пакінулі шмат эмоцый у гледачоў. Іншыя ўдзельнікі таксама з выдатнымі галасамі адзін за адным выходзілі на сцэну.

У выніку журы былі вызначаны лепшыя з лепшых.

Як лепшы калектыў мастацкай самадзейнасці дыпломам  ўзнагароджаны прадстаўнікі  РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ “Магілёўгаз” Чавускага раёна.

Дыпломам “За прапаганду беларускай народнай творчасці” была ўзнагарождана Кацярына Елісеенка, ГЛХУ “Чавускі лясгас”.

За індывідуальнасць і майстэрства акцёра дыпломам адзначаны прадстаўнік “Жылкамгас”.

За высокае выканаўчае майстэрства ў самадзейнай творчасці была ўзнагароджана Ганна Камарова (Чавуская раённая бальніца).

За мастацкую выразнасць узнагароджана Хрысціна Пятроўская (ЦРБ).

За самабытнасць і арыгінальнасць – Валянціна Ламнёва (РУП Магілёўаблгаза філіяла ПУ “Магілёўгаз” Чавускага раёна).

Затым журы аб’явіла пераможцаў.

Дыплом III ступені быў уручаны Хрысціне Філіпенка (Аддзел адукацыі, спорту і турызму).

Дыплом  II ступені атрымала Марыя Чыкіда (ГЛХУ “Чавускі лясгас”).

Дыпломам  I ступені адзначаны Сяргей Танюкевіч з выкананнем аўтарскай песні “Анёлы”.

Последние новости

Актуальные новости

Лукашенко: во многом благодаря усилиям ЦИК выборы в Беларуси стали инструментом подлинной демократии

4 декабря 2024
Читать новость
Тема недели

Лукашенко внес поправки в указ о реагировании должностных лиц на критику в госСМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Общество

В Чаусском РЦСОН есть услуга “Дневной присмотр”. Говорим об этом подробнее

3 декабря 2024
Читать новость
Официально

Рассказываем, как прошла встреча жителей агрогородка Горбовичи с руководством Чаусского района

3 декабря 2024
Читать новость
Тема недели

Лукашенко указал на колоссальную недоработку правительства в сопровождении научной сферы

3 декабря 2024
Читать новость
Инклюзия

За что поблагодарили жители деревни Голочево руководство региона?

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем