Цудадзейны абраз – у Чавусах

Цэнтральная падзея гэтага года, які ў католікаў аб’яўлены Годам веры – урачыстасці з выпадку 400-годдзя Будслаўскай іконы Божай Маці, адной з галоўных каталіцкіх святынь Беларусі, якія праходзяць пад дэвізам “Марыя – маці нашай веры”. Зараз копія гэтай іконы вандруе па каталіцкіх парафіях, і нядаўна адбылася яе перэгрынацыя у каталіцкім касцёле ў Чавусах. Тут прайшлі святочныя  богаслужэнні. Святыня знаходзілася ў нашым горадзе два дні для пакланення вернікаў.

Як расказаў а. Гжэгаж Ксёнжэк, піяр, пробашч парафіі п.т.  НПМ-Маці Касцёла ў Чавусах,  цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца ў Будславе  і шырока вядомы  ў 17-18 стагоддзях. Абраз у 1598 годзе быў падараваны ў Рыме Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і заўсёды вазіў з сабой. Пасля яго смерці абраз дастаўся яго капеляну Ісаку Салакаю, пазней – даўгінаўскаму вікарыю, які праз нейкі час ахвяраваў яго будслаўскаму касцёлу.

Абраз стаў карыстацца пакланеннем простага люду, праславіўся рознымі цудамі.  Гісторыя і цуды абраза былі апісаны прыёрам Элеўтэрыем Зеляевічам у кнізе “Задыяк на зямлі”. Першы цуд, зафіксаваны ў 1617 годзе – вяртанне зроку 5-гадоваму хлопчыку. У той жа дзень Рэджынальд Тышкевіч пазбавіўся ад падучай хваробы, якая мучыла яго сем гадоў. Зеляевіч апісаў 42 цудоўныя аздараўленні з дапамогай абраза. Ён таксама згадваецца ў кнізе А. Каяловіча аб літоўскіх святынях, у еўрапейскіх кампендыумах В.Гумпенберга. Неназваныя кнігі пра абраз пералічаны ў вопісе кляштарнай бібліятэкі за 1822 год. Тут у гэты час яшчэ захоўвалася рукапісная кніга цудаў Маці Божай Будскай, а таксама тры гравёрныя дошкі з выявай абраза.

Будслаўскі абраз карыстаўся шанаваннем найперш у літоўскай правінцыі бернардынцаў, у некаторых касцёлах асобныя алтары былі прысвечаны Маці Божай Будскай (напрыклад, у Магілёве). Са скасаваннем ордэна бернардынцаў касцёл застаўся парафіяльным, але прапаганда культу абраза аслабла. Тым не менш, у міжваенных “Каталогах Віленскай Дыяцэзіі” сярод 10 касцёлаў з цудадзейнымі абразамі Маці Божай згаданы і будслаўскі. У наш час Маці Божая Будслаўская становіцца агульнабеларускай  святыняй, сведчаннем чаго з’явілася каранацыя абраза 2 ліпеня 1998 года.

З 1992 года адроджана традыцыя пілігрымак у Будслаў.

Запісала Н.КАЛЕСНІКАВА.

Последние новости

Общество

Православные верующие Чаусского района празднуют Воскресение Господне

20 апреля 2025
Читать новость
Слайдер

Лукашенко на Пасху посетил Свято-Покровский храм в Толочине

20 апреля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Католікі Чавускага раёна святкуюць Вялікдзень

20 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Салат, укроп, петрушка, базилик, шпинат. Аграрии наращивают производство зелени для белорусского рынка

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Делимся яркими моментами спортивных соревнований в Чаусах [ФОТОФАКТ]

18 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Как снять отпечатки пальцев, исследовать почерк. Узнали, о чем рассказали эксперты-криминалисты чаусским школьникам

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем