Расклад багаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі

Расклад багаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі

Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці.
Пачаўшы ад урачыстасці Усіх Святых (1 лістапада) і наступнага ўспаміну Усіх памерлых вернікаў (2 лістапада) ажно да Андрэек перад Адвэнтам мы асаблівым чынам памятаем у малітве пра нашых памерлых, а «выпамінкі» і набажэнствы на могілках — неад’емная частка лістападаўскай атмасферы.
Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень або раней), памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.

Расклад багаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі:
1 лістапада – 18:00 – святая Імша
2 лістапада – 10:00 – святая Імша і малітва за памерлых з выпамінкамі.
2 лістапада – 14:00 – набажэнства за памерлых на  могілках у в. Цемравічы і в. Слабодка
5 лістапада – 10:00 – святая Імша, набажэнства за памерлых на каталіцкіх могілках у Чавусах

Калі будуць зацікаўленыя памаліцца на іншых могілках – звяртацца да кс. Андрэя альбо п. Ірыны.
Для сувязі: +375298809919 (кс. Андрэй, пробашч парафіі), +375336933169 (п. Ірына)

Последние новости

Общество

Православные верующие Чаусского района празднуют Воскресение Господне

20 апреля 2025
Читать новость
Слайдер

Лукашенко на Пасху посетил Свято-Покровский храм в Толочине

20 апреля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Католікі Чавускага раёна святкуюць Вялікдзень

20 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Салат, укроп, петрушка, базилик, шпинат. Аграрии наращивают производство зелени для белорусского рынка

18 апреля 2025
Читать новость
Общество

Делимся яркими моментами спортивных соревнований в Чаусах [ФОТОФАКТ]

18 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Как снять отпечатки пальцев, исследовать почерк. Узнали, о чем рассказали эксперты-криминалисты чаусским школьникам

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем