Расклад багаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі

Расклад багаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі

Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці.

Пачаўшы ад урачыстасці Усіх Святых (1 лістапада) і наступнага ўспаміну Усіх памерлых вернікаў (2 лістапада) ажно да Андрэек перад Адвэнтам мы асаблівым чынам памятаем у малітве пра нашых памерлых, а «выпамінкі» і набажэнствы на могілках – неад’емная частка лістападаўскай атмасферы.
Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі, могуць атрымаць поўнае дараванне караў за правіны (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чыстцы), якое можа быць ахвяравана толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень або раней), памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і прыняць Святую Камунію.

Расклад богаслужэнняў у Чавускай каталіцкай парафіі:

1 лістапада – святая Імша ў 18.00.
2 лістапада – набажэнства за памерлых на могілках у в. Цемравічы і в. Слабодка ў 13.00.
2 лістапада – святая Імша і малітва за памерлых з выпамінкамі ў 16.00.
3 лістапада – 10.00 – святая Імша, а пасля – набажэнства за памерлых на каталіцкіх могілках у Чавусах (прыблізна каля 11.00).

Калі будуць зацікаўленыя памаліцца на іншых могілках, звяртацца да кс. Андрэя альбо п. Ірыны.
Для сувязі: +375(29)880-99-19 (кс. Андрэй, пробашч парафіі), +375(33)693-31-69 (п. Ірына, старшыня касцёльнага камітэту).

Последние новости

Актуальные новости

Механизатор из Костюковичского района похитил почти тонну зерна

2 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Ученики белорусской и российской школ пообщались в формате телемоста

2 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

ООО “Бергауф Чаусы” служит ярким примером партнёрства Беларуси и России

2 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

В Беларуси задержаны 37 участников мошеннического колл-центра

2 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

У первого асфальтобетонного завода нового поколения в Могилевской области большой перечень преимуществ

2 апреля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Дружба, сотрудничество в сферах культуры и образования. Что связывает Чаусы и российский Десногорск?

2 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем