Як святкуюць “Піліпаўскія вячоркі”, распавядае народны фальклорны ансамбль “Спадарыня”

Як святкуюць “Піліпаўскія вячоркі”, распавядае народны фальклорны ансамбль “Спадарыня”

Народны фальклорны ансамбль “Спадарыня” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, 18 снежня, у чарговы раз падрыхтаваў абрадавую праграму “Піліпаўскія вячоркі”.

І у гэты раз, на пляцоўцы, дзе праходзіла мерапрыемства, стаяла імправізіраваная ўпрыгожаная сялянская хата з атрыбутамі. Стол накрыты абрусам, лаўкі, рушнікі. Мы ўбачылі гаспадыню, якая рыхтавалася сустракаць гасцей. Госці прыйшлі не з пустымі рукамі – прыгатавалі стравы. Усе сяброўкі хваліліся сваімі пачастункамі і здароваліся, а потым пачалі святкаваць “Піліпаўскія вячоркі”. У гэтай беларускай хаце было шмат вышыванак, рушнікоў, посцілак, якія засталіся ад матуль і бабуль. Сярод іх быў і рушнік, які выткала маці Манкевіч Таццяны Іванаўны, а потым яна сама яго вышывала “крыжыкам”. Нам таксама паказалі посцілку, якую выткала свякроўка Галіны. У яе таксама ёсць сямейная гісторыя…

Гэтым вечарам, у Дзень памяці прыпадобнага Саввы Асвяшчонага, спявалі абрадавыя песні “Пойдзем, дзевачкі, на вячорачкі”, “Там, за гаем зеляненькім”, “Цераз рэчаньку”, “Вецер з поля, туман з мора”, “Па-за садам, па-за гаем” і частаваліся. Дзяліліся прыкметамі. Напрыклад, снежань – ад слова снег. Дарэчы, раней снежань называлі студзень. Што для людзей значыў першы месяц зімы. Ён заўсёды самы пахмурны месяц у годзе. У ім самы кароткі дзень (21-22 снежня) – 7-8 гадзін. У народзе гаварылі: у Піліпаўку дзень да паўдня.

А яшчэ прыйшла зіма, трэба спяшацца звязаць шкарпэткі, шапачкі для ўнукаў. Бо ў народзе кажуць: “Піліп дзяцей адзявае”, “У Піліпаўскія ночкі прадуць штаны, сарочкі”.

Гэтым разам на Піліпаўскіх вячорках у беларускім строі, які сама пашыла, Алеся Далецкая майстравала саламяных павукоў. Іх па іншаму называюць «лаўцамі сноў», якія плялі здаўна. Яны віселі ў кожнай хаце. Па павер’і, у павуціне заблытваліся нячыстая сіла, няшчасці і хваробы. Забірае іх абярэг – і будзе ў сям’і мір ды лад.

Сёлета мала снегу ў Чавусах выпала. Ёсць і такія прыкметы… Калі ў Піліпаўку навісь на дрэвах – к добраму ўраджаю збожжа. Калі добрае надвор’е – такое будзе і на Пятроўку. Калі шмат снегу, марозу, то год будзе багаты. А вось з 17 снежня на Варвару ночы робяцца карацейшыя, а дні – даўжэйшыя. У народзе кажуць: “Варвара ноч урвала”. Калі на Варвару добрае надвор’е, то будзе добры ўраджай ільну. 

У Піліпаўскі пост святкуюць тры святы – Варавара, Савва, Мікола. У гэтыя святы жанчыны не пралі. Збіраліся разам на вячоркі ды спявалі песні, пяклі пірагі з макам. Бо Святая Варвара была замучаная верацёнамі. Гэтыя святы называлі “бабскія”. Для вячорак выбіралі дом удавы.

У Піліпаўку нельга было жаніцца ці замуж выходзіць. Бо ў гэты час збіраюцца ваўкі ў зграі, робяць вяселлі “ваўчыныя”. А калі маладыя пажэняцца, то будуць дрэнна жыць ды сварыцца.

Дзякуючы калектыву “Спадарыня” і працаўнікам культуры, на “Піліпаўскія вячоркі” чавускія жыхары акунуліся ў былы час і адчулі сябе на месцы нашых продкаў ў святочны дзень, а Таццяна Манкевіч паказала майстар-клас як карыстацца пралкай і прасці пражу.

Последние новости

Калейдоскоп

Акция “От всей души” стартовала в Чаусах

26 декабря 2024
Читать новость
Официально

Накануне новогодних праздников молодые специалисты встретились с главой региона Дмитрием Акуличем

26 декабря 2024
Читать новость
Актуальные новости

Чаусский социальный пансионат “Росинка” с новогодними подарками посетили гости

26 декабря 2024
Читать новость
Профсоюзы

Профсоюз Чаусской районной организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки поздравили с новогодними праздниками многодетную семью Крупко

26 декабря 2024
Читать новость
Общество

В Чаусском районе проходит благотворительная акция «Чудеса на Рождество»

26 декабря 2024
Читать новость
Слайдер

Лукашенко принял участие в неформальном саммите СНГ под Санкт-Петербургом

26 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем